Нагадаем, што працэс над Мікалаем Аўтуховічам і, на думку следства, ягонымі паплечнікамі, ідзе цяпер у Гродне.
Усяго па справе праходзяць 12 чалавек. Гэтых людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.
Цяпер праўладныя СМІ пішуць, што Аўтуховічу можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.