Дадон і Лукашэнка ў маі 2021 года ў Беларусі. Фота Пул першага
У Кішынёве ў доме экс-прэзідэнта, ганаровага старшыні Партыі сацыялістаў Ігара Дадона прайшлі вобшукі. Ператрусы праводзяць у рамках справы аб пасіўнай карупцыі, незаконным узбагачэнні, здрадзе Радзімы і фінансаванні палітычнай партыі злачыннай арганізацыяй, паведамляе Newsmaker.md.
Дадон затрыманы на 72 гадзіны.
Ператрусы праводзіць антыкарупцыйная пракуратура сумесна з Нацыянальным цэнтрам барацьбы з карупцыяй і Службай інфармацыі і бяспекі.
Ператрусы праводзяць і ў іншых месцах, у нерухомасці, якая належыць Дадону праз пасярэднікаў.
Раней Дадону таксама прад'яўляліся падазрэнні па крымінальнай справе аб крадзяжах у кампаніі Energocom.
Ігар Дадон быў прэзідэнтам Малдовы ў 2016-2020 гадах. Перад сваім першым візітам у Беларусь ён даў інтэрв'ю, у якім захапляўся Аляксандрам Лукашэнкам і абяцаў перабудаваць Малдову па ўзоры Беларусі. У 2020-м ён прайграў выбары праеўрапейскаму палітыку Маі Санду.





