Ідуць перамовы аб стварэнні кааліцыі для аховы «абароненага калідора» з Адэсы да Басфора — The Times
Вялікабрытанія вядзе перамовы з саюзнікамі і шэрагам іншых краін аб адпраўцы ваенных караблёў у Чорнае мора для стварэння «абароненага калідора» з Адэсы да Басфора.
Як мяркуецца, у кааліцыю могуць увайсці як краіны НАТА, так і шэраг краін, што традыцыйна купляюць украінскае збожжа, такіх, як Егіпет, піша «Таймс».
Чарнаморскі флот Расіі значна саступае флатам краін НАТА па сваіх баявых магчымасцях, таму з тэхнічнага пункту гледжання ідэя можа быць рэалізаваная. Аднак рэакцыю Расіі на ініцыятыву прадказаць няпроста.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ