Нацыянальны музей запрашае на экскурсію «Залаты век беларускага іканапісу»
26 мая ў 17:30 Нацыянальны мастацкі музей запрашае на зборную куратарскую экскурсію па выставе «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе».
Экскурсію правядзе адна з куратарак выставы, вядучая навуковая супрацоўніца Любоў Сысоева.
Рэгістрацыя абавязковая з прычыны абмежавання колькасці ўдзельнікаў.
Кошт наведвання музея з экскурсіяй — 10 руб.
Для трымальнікаў карты госця НММ — 2 руб.
Падчас куратарскіх экскурсій доступ на выставу будзе абмежаваны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ