За тыдзень да чарговага спагнання ён выйшаў з карцара пасля 46 сутак запар. Мікіту караюць за адмову прыбіраць дворык падчас прагулкі, паведамляе «Вясна». 

Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 233 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасцельнай бялізны і штодзённага шпацыру. 

Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі. Да 8 чэрвеня вы можаце падтрымаць яго грашовым пераводам і бандэролямі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі. 

Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?