«У самы разгар пратэстаў Крэмль дапамог рэжыму прапагандыстамі і грашыма. Крэмль быў гатовы ратаваць Лукашэнку і вайскоўцамі. Сёння Лукашэнка расплачваецца з Пуціным нашым суверэнітэтам», — заявіла Святлана Ціханоўская.
Яна адзначыла ролю беларусаў, якія прыклалі намаганні, каб перашкодзіць планам расійскай арміі: нагадала пра нізкую падтрымку вайны беларусамі, а таксама пра дыверсіі на чыгунцы.
«Каля 1,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат далучылася да беларускіх батальёнаў ва ўкраінскай арміі», — дадала Ціханоўская.
Паводле яе меркавання, «без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы».





