Разам з «памочнікамі» ён пастаўляў адзенне нізкай якасці, якой выдаваў за якаснае, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Камітэта дзяржкантролю.
«Змоўшчыкі» стваралі «несумленную канкурэнцыю айчынным вытворцам тэкстыльнай прамысловасці» з-за нявыплаты падаткаў і продажу тавараў нізкай якасці.
Уладальнік разам са «змоўшчыкамі» зарэгістраваў больш за 140 суб'ектаў гаспадарання са спрошчанай сістэмай падаткаабкладання, і не заплаціў падаткі на суму больш за 5,6 мільёнаў рублёў.
У крамах праводзяць праверкі, каб усталяваць, ці хаваў ўладальнік выручку і ці выплачваў работнікам зарплату «ў канверце».





