Лагатып ініцыятывы. Фота: oneukraine.com

Арганізацыя будзе дастаўляць гуманітарную дапамогу і імкнуцца аднавіць інфраструктуру Украіны з дапамогай дробнага і сярэдняга бізнесу і стартапаў на месцах. Многія з членаў-заснавальнікаў арганізацыі паходзяць з Украіны ці маюць сямейныя сувязі з краінай, таму арганізацыя спадзяецца знайсці прамы доступ да мясцовых сетак і заўжды мець праўдзівыя звесткі пра патрэбы краіны.

У арганізацыі кажуць, што яны паспелі эвакуяваць больш за пяць з паловай тысяч чалавек, у асноўным жанчын і дзяцей, і ўжо даставілі дапамогі на суму больш за 4 мільёны еўра. Яны таксама пабудавалі ўкраінскую школу ў Літве, каб забяспечыць адукацыю для бежанцаў.

Марцін Рэйтэр, генеральны дырэктар і сузаснавальнік OneUkraine, кажа: «Многія з нашых заснавальнікаў нарадзіліся і выраслі ва Украіне, таму мы лічым сябе абавязанымі дапамагаць нашым сябрам, сем'ям і калегам. У жыцці мы вядомыя як лідары або заснавальнікі тэхналагічных стартапаў. І цяпер мы разам робім тое, што ў нас атрымліваецца лепш за ўсё: працуем спрытна і эфектыўна на ўсіх узроўнях і хутка знаходзім патрэбную народу Украіны дапамогу».

OneUkraine створаная як доўгатэрміновая ініцыятыва і патрабуе фундатарства. Выдаткі на аперацыйную каманду будуць цалкам фінансавацца за кошт асабістых сродкаў заснавальнікаў, але OneUkraine запрашае донараў і іншых партнёраў дапамагчы фінансаваць праекты і эфектыўна падтрымліваць Украіну. Платформа зарэгістраваная ў Германіі.

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?