Віктар Орбан абвяшчае надзвычайнае становішча. Скрыншот з відэа

Віктар Орбан абвяшчае надзвычайнае становішча. Скрыншот з відэа

Надзвычайнае становішча — новы інструмент, зацверджаны парламентам Венгрыі ў аўторак. Яно ўступіць у сілу апоўначы і дасць ураду «прастору для манеўру і магчымасць неадкладнага рэагавання» на наступствы вайны ў суседняй Украіне, сказаў прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан.

«Мы бачым, што вайна і санкцыі Бруселя прывялі да велізарных эканамічных узрушэнняў і рэзкага росту цэнаў. Свет стаіць на парозе эканамічнага крызісу. Венгрыя павінна заставацца ўбаку ад гэтай вайны і абараняць фінансавую бяспеку сваіх сем'яў», — сказаў Орбан у відэазвароце, апублікаваным у Фэйсбуку.

Па яго словах, у сераду, 25 траўня, урад Венгрыі абвесціць дэталі адносна надзвычайнага становішча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?