Фота УУС Віцебскага аблвыканкама
Заўважыўшы знікненне грошай, палачанін заявіў у міліцыю. І ўжо праз некалькі гадзін аператыўнікі затрымалі падазраваных. Гэта былі два 39-гадовыя мясцовыя жыхары.
Як сцвярджае УУС, мужчыны ведалі, што ў пацярпелага ёсць грошы і ўсё спланавалі. Некалькі гадзін яны сачылі за ягонай машынай, а калі з'явілася магчымасць, то скралі грошы, падзялілі іх і разышліся.
Падазраваных затрымалі паасобку, патраціць грошы яны не паспелі. Каля аднаго дома знайшлі, акрамя грошай, яшчэ і абойму ад пісталета Макарава з баявымі патронамі.
У дачыненні да мужчын заведзеная крымінальная справа аб крадзяжы па ч. 4 арт. 205 КК, таксама праводзіцца праверка адносна знойдзеных патронаў.





