У Пецярбургу затрымалі беларуса, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі
Як паведамляе расійскае выданне «Мегаполіс», паліцыю папярэдзілі аб «падазроным чалавеку».
Нарад патрульных падышоў да незнаёмца і даведаўся ад яго, што ён працуе сантэхнікам у кампаніі, якая займаецца газіфікацыяй.
Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў федэральным вышуку. У Беларусі на яго завялі справу за абразу Лукашэнкі. Яго арыштавалі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ