Спартыўныя гульні Баліварыянскага альянса для нашай Амерыкі (АЛБА) збіраюцца правесці ў 2023 годзе, а папярэднія падобныя спаборніцтвы праводзіліся ажно 11 гадоў таму ў Венесуэле. Аб рашэнні арганізацыі ў сацыяльных сетках паведаміў выканаўчы сакратар АЛБА Сача Льярэнці. Ён напісаў, што на гульні збіраюцца запрасіць, апрача беларусаў, яшчэ атлетаў з Расіі, Кітая, Ірана і Турцыі.

Баліварыянскі альянс для нашай Амерыкі — гэта гандлёва-эканамічнае аб'яднанне дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, створанае ў 2004 годзе па ініцыятыве Уга Чавеса і Фідэля Кастра.

У АЛБА ўваходзяць дзесяць краін: Балівія, Венесуэла, Куба, Нікарагуа, Дамініка, Антыгуа і Барбуда, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны, Сэнт-Люсія, Грэнада, Сэнт-Кітс і Нэвіс. Зрэшты, і без таго не надта моцнае аб'яднанне пасля смерці Уга Чавеса ўвогуле заняпала.

Адпаведна, і Гульні АЛБА — абсалютна маргінальнае ў міжнародным спартыўным календары спаборніцтва. Якое да таго ж з 2011 года не ўдаецца нават арганізаваць, нягледзячы на некалькі спробаў.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0