Украіна — чацвёрты ў свеце вытворца збожжавых культур. Пасля пачатку вайны краіна не можа адправіць свае запасы харчавання, бо Расія блакуе парты ў Чорным моры. Па ацэнцы ЗША, ва ўкраінскіх элеватарах знаходзяцца 20 мільёнаў тон збожжа.

Раней The Wall Street Journal паведамляла і пра іншыя перамовы з мэтай аднавіць экспарт збожжа з Украіны.

Паводле словаў крыніцы выдання, улады ЗША і кіраўніцтва ААН разглядалі варыянт часовага зняцця санкцый з «Беларуськалію», калі Аляксандр Лукашэнка дасць магчымасць экспартаваць збожжа з Украіны ў Еўрасаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0