Расійскія салдаты прызналі сябе вінаватымі ў стральбе па жылых дамах
Радавога расійскай арміі Аляксандра Бабыкіна і яфрэйтара Аляксандра Іванова судзяць у Палтаўскай вобласці за парушэнне законаў і звычаяў вайны. Яны былі адпаведна кіроўцам і наводчыкам сістэмы залпавага агню «Град» і стралялі па жылых дамах у Харкаўскай вобласці — у самыя першыя дні вайны.
Абвінавачанне просіць для іх па 12 гадоў пазбаўлення волі. Прысуд будзе агучаны 31 мая.
Паведамляецца, што падчас судовага паседжання 26 мая Бабыкін заявіў, што яму няма чаго дадаць, і што ён згодны з усім, што яму інкрымінуюць. Іваноў таксама сказаў, што раскайваецца ў зробленым. Абаронцы падсудных просяць прызначыць ім пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ