Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Andrius Ufartas

«Гэта вельмі моцны сігнал усім астатнім агрэсарам, патэнцыйным злачынцам, што калі ты здзяйсняеш злачынства і цябе не знішчаць на працягу трох месяцаў, то ўсё ў парадку, усё можа так і застацца», — сказаў Ландсбергіс.

Зяленскі пракаментаваў нядаўні заклік былога дзяржсакратара ЗША Кісінджэра аддаць Расіі частку Украіны. Па словах кіраўніка літоўскай дыпламатыі, прапановы прызнаць частку тэрыторыі Украіны за Расіяй накіраваныя проста на нармалізацыю той сітуацыі, якая склалася.

«Мне здаецца, што гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя. З аднаго боку, пуцінскі рэжым, кіруючы сёння ў Расіі, мы называем рэжымам, які робіць генацыд — ён гатовы сцерці з аблічча Зямлі людзей толькі за тое, што яны належаць да той ці іншай нацыі. Любая нармалізацыя стасункаў з гэтым рэжымам мне незразумелая.

Заявы і Кісінджэра, і іншых кіраўнікоў дзяржаў у гэтым кірунку ў корані не адэкватныя той рэальнасці, якую мы назіраем сёння», — сказаў Ландсбергіс.

Ён падкрэсліў, што пра заканчэнне гэтай вайны можна абвясціць толькі ў Кіеве і на яго ўмовах.

«Кіеў скажа, калі скончыцца вайна і на якіх умовах. Ні адна заходняя дзяржава, ні адна іншае дзяржава ў свеце не можа гаварыць за іх, таму што за гэтую вайну ўкраінцы плацяць крывёю.

Мы толькі аплачваем рахункі, і некаторыя нават не вельмі вялікія. Немагчыма, каб, пакрыўшы невялікі рахунак, вы ўзялі на сябе адказнасць за тое, калі скончыцца вайна ва Украіне», — сказаў літоўскі міністр.

Чытайце таксама:

Італьянскі прэм'ер паразмаўляў з Пуціным праз тэлефон. Хоць яшчэ месяц таму заяўляў, што гэта не мае сэнсу

Кіраўніца МЗС Брытаніі: Свет не павінен паддавацца на шантаж Пуціна

Кісінджэр: Украіна мусіць стаць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад часткі тэрыторый

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру