Міхаіл Падаляк
Падаляка спыталіся, як варта расцэньваць сённяшнія заявы Лукашэнкі аб стварэнні аператыўнага штаба на поўдні беларускай дзяржавы, і ці варта чакаць наступлення па гэтым кірунку.
«Пастаянная камунікацыя ёсць, пастаянна працуе разведка, працуюць спецыяльныя суб'екты, якія займаюцца ацэнкай становішча на мяжы.
Гэта значыць, мы абсалютна дакладна кантралюем сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы і кантралюем усе матывы, якія падахвочваюць спадара Лукашэнку да гэтых заяваў.
Гэта тыпова для сучаснага беларускага кіраўніцтва… адначасова ты і хочаш, і не хочаш, можаш і не можаш», — адказаў Падаляк.
Ён лічыць, што наступленне з боку Беларусі будзе азначаць самагубства для беларускіх вайскоўцаў, а для самога Аляксандра Лукашэнкі — завяршэнне праўлення. У той жа час Міхаіл Падаляк не выключыў варыянт, што беларускія войскі могуць выкарыстоўваць летальную зброю.
«Я разумею, што яны сёння могуць выкарыстоўваць крылатыя ракеты, але вы ж разумееце, што калі гэты загад аддасць асабіста Лукашэнка, то для яго ягоная страшэнная кар'ера «апошняга дыктатара» Еўропы скончыцца нечакана», — сказаў дарадца кіраўніка АПУ.





