Жоўта-блакітны тралейбус на вуліцы Гродна. Фота: transport.ru
У Гродзенскім тралейбусным парку ёсць толькі адзін фарбавальны цэх. Усяго ў парку больш за 20 тралейбусаў з жоўта-сіняй афарбоўкай, перафарбавалі ўжо чатыры.
«На афарбоўку сталі прыганяць з 20 траўня. Ніхто не тлумачыў, з чым гэта звязана. Прыйшлі з выканкама. Па чутках, мясцовыя чыноўнікі баяцца, што хтосьці прыедзе ў горад і ўбачыць жоўта-сінія тралейбусы, а гэта асацыяцыя з Украінай. Для ўсіх работнікаў гэта поўны маразм», — расказала крыніца MOST.
Адзін з перафарбаваных тралейбусаў на вуліцах Гродна. Фота: newgrodno.by
Грамадскі транспарт Гродна пачалі перафарбоўваць у колеры герба і сцяга горада (яны жоўта-блакітныя) з 2011 года. І да гэтага года ніякіх праблем у гэтым ніхто не бачыў.
Паводле непацверджанай інфармацыі, указанне перафарбоўваць транспарт прыйшло і ў аўтобусны парк Гродна.