Першапачаткова Міку Кадзіма негатыўна ставілася да порна, але з часам змяніла пазіцыю. Фота: telecomasia.net

Упершыню прозвішча «Кадзіма» атрымала шырокі розгалас у 2017 годзе падчас юнацкага першынства свету на «доўгай» вадзе. Японка здзівіла не толькі сваёй цягавітасцю, але і ўніверсалізмам. Вундэркінд без праблем плыла як спрынтарскія 100 метраў батэрфляем, так і 400 метраў комплексам. Пры гэтым дэманстравала фантастычныя вынікі: у індывідуальных заплывах «комплексам» двойчы стала лепшай на планеце (200 і 400 м), а пасля прынесла камандзе дзве бронзы ў эстафетах 4х100 вольным стылем і 4х100 комплексам.

На наступны год зорка азіяткі заззяла яшчэ ярчэй. Моладзевыя алімпійскія гульні ў Буэнас-Айрэсе прадэманстравалі, што 18-гадовая Міку ўжо саспела для змагання нават на дарослым узроўні. Бо падчас выступаў у Аргенціне прынесла зборнай бронзу ў дзвюх зусім рознапланавых эстафетах: 4х100 вольным і 4х100 комплексам у змешаным фармаце (за каманду на дарожку выходзяць тандэм мужчын і тандэм жанчын). Да таго ж Кадзіма на нацыянальным узроўні няблага практыкавала выступы на ультракароткіх дыстанцыях кшталту 50 м ды правярала магчымасці арганізма — і няблага! — на вар'яцкай для спрынтэраў адлегласці ў 800 м!

Міку Кадзіма разглядалася паўнавартасным кандыдатам на удзел у такійскай Алімпіядзе. Фота: Петэр Бік

Дайшло да таго, што талент Міку заўважылі трэнеры галоўнай каманды краіны ды разглядалі яе кандыдатуру як паўнавартаснай удзельніцы Алімпіяды-2020. З улікам таго, што Гульні прымаў Токіа, для Кадзімы гэта быў бы пік фантастычнага ўзлёту ды магчымасць ператварыцца ў куміра ўсёй нацыі. Але раптоўна спартсменка вырашыла прыпыніць выступы ды засяродзіцца на атрыманні нармалёвай адукацыі…

Якую прафесію яна абрала, ніхто так і не даведаўся, бо жыццёвы лёс дзяўчыны раптоўна зрабіў віраж, круцейшы за бельгійскі «О'Руж» у «Формуле-1». Цягам 2019 года Кадзіма ўзяла ўдзел у фотасесіі. Нічога свышнатуральнага: басейн, купальны касцюм, пырскі вады на твары ды целе, дзіцячая ўсмешка. Як кажуць, сэт — «адзін з мільёнаў».

Пасля фотасесіі ў купальніку Міку стала вядомай на ўвесь свет. Фота: shindekudasai.com

Аднак варта было Міку выкласці шэраг кадраў ва ўласным твітар-акаўнце, як колькасць яе падпісчыкаў пачала расці з касмічнай хуткасцю. Аматары спорту пачалі не толькі абмяркоўваць прывабнасць дзяўчыны ды пэўны эратызм фотасесіі, але і тыражаваць кадры ў сеціве. Як вынік, былую спастсменку пачалі ўспрымаць як сэкс-сімвал, што і натхніла Кадзіму на наступны крок.

У 2021-м Міку ўзяла ўдзел у здымках эратычнага буклета «Naked Butterfly: Saki Shinkai», абраўшы для новай кар'еры «сцэнічны» псеўданім. Аднак публіка даволі хутка зразумела знак роўнасці між прозвішчам «Кадзіма» ды нікнэймам «Сінкай», а апошнія сумневы ў аднаасобнасці персон адкінула, калі азнаёмілася са зместам артбука.

Поўнасцю аголеная экс-плыўчыха здзейсніла пэўны фурор сярод японскай аўдыторыі, пасля чаго яе эксперыменты зацікавілі людзей і за межамі краіны.

Міку Кадзіма на прэзентацыі эратычнага буклету «Naked Butterfly: Saki Shinkai». Фота: shindekudasai.com

Праўда, не ўсе рэагавалі аднолькава прыхільна. У сацсетках Кадзіма сутыкнулася з хвалямі хэйту, якія перманентна абрыньваліся на яе галаву і цела. Спартсменку абвінавачвалі ў амаральнасці, паскудстве спартыўных ідэалаў, заробку «брудных» грошай і нават у апаганьванні чалавечага цела. Дайшло да таго, што Міку нават камплексаваць пачала. І вось тут ёй прыйшла прапанова, якая канчаткова змяніла жыццё дзяўчыны…

На фота «ню» былой спартсменкі пільную ўвагу звярнула студыя фільмаў для дарослых SOD — і даслала ёй сцэнар сюжэтаў, дзе адводзіла дзяўчыне галоўную ролю. Першапачаткова Міку ўспрыняла ідэю са скепсісам, бо негатыўна ставілася да порна. Аднак прадзюсары параілі Кадзіме паглядзець шэраг прац прадакшэна — маўляў, гэта скарэктуе пазіцыю дзяўчыны ў лепшы для «кіношнікаў» бок.

Першы фільм з удзелам Кадзімы займеў хранаметраж у 200 хвілін. Фота: thebangkokinsight.com

Так і адбылося: пасля знаёмства з некалькімі стужкамі экс-спарстменка пагадзілася на супрацоўніцтва ды падпісала кантракт. Пад тым жа імем, што і ўдзельнічала ў скандальным фотасэце, яна знялася ў рэальным порна пад назвай «New World Under the Sea». Які менавіта новы свет Кадзіма для сябе адкрывае, лёгка здагадацца, калі ведаеш, чым славутая студыя SOD. Тады ж як водная стыхія, вакол якой цягам 200 хвілін разгортваюцца розныя «дзеянні», — даніна стыхіі, у якой Міку праславілася да порна.

Дарэчы, крокі па новым шляху вымусілі спадарыню Сінкаі зноў паставіць на паўзу навуковыя высілкі. З-за занятасці ў прома сваёй стужкі (а SOD уклалі ў прасоўванне велізарныя фінансавыя рэсурсы), дзяўчына так і не дайшла да напісання дыпломнай працы ды юрыдычнага пацверджання вышэйшай адукацыі. І ўвогуле, ці вернецца яна наноў за вучэльныя парты, пакуль невядома — усё залежыць ад поспеху дэбютнай карціны.

Што ў Еўропе, што ў Штатах хапае прыкладаў, калі таленавітыя атлеты адмаўляліся ісці па відавочнай прафесійнай сцяжыне ды абіралі больш «экспрэсіўныя» маршруты. Узгадаем, бадай, самыя яркія прыклады.

Леа Лексіс

Дзяўчына з Румыніі на піке формы не ведала роўных сабе ў гімнастыцы — і на радзіме ажно пяць разоў заваёўвала чэмпіёнскі тытул у нацыянальных спаборніцтвах. Аднак у пэўны момант яна стамілася ад штодзённых трэніровак ды вырашыла дэманстраваць свае навыкі ў фільмах для дарослых.

Леа Лексіс пяць разоў перамагала на першынствах Румыніі па гімнастыцы. Фота: eaglesvine.com

Незвычайная гнуткасць ды адсылкі да спартыўных перфомансаў хутка зрабілі яе папулярнай у асяродку ХХХ карыстальнікаў. Як вынік, у 2013 годзе яна нават зваявала некалькі топавых порна-ўзнагарод.

Івэт Бава

На стыку тысячагоддзяў лэдзі з'яўлялася, бадай што, лепшай бодзібілдэршай свету. Яна перамагала ў самых складаных спаборніцтвах і, можна сказаць, дамінавала на памосце. Але хутка аднастайнасць Івэт прыелася — і яна «перакваліфікавалася» ў порна-актрысу.

З 2005 па 2010 гады Бава знялася ў безлічы стужак, а пасля заснавала ўласную студыю па вырабе «дарослага» кіно. Праўда, акцёрскую кар'еру не закінула, а час ад часу да яе вяртаецца.

Мела Імаі

Яшчэ адна японка, аднак куды менш паспяховая за суайчынніцу. У свае 18 год дзяўчына марыла пра скарэнне алімпійскіх вяршынь у сноўбордзе — і нават прабілася на Гульні-2006. Аднак выступ у Турыне апынуўся настолькі правальным, што назаўсёды адбіў у спартсменкі жаданне працягваць кар'еру.

Кар'ерны шлях Мела Імаі ў адным малюнку. Фота: boardrap.com

Замест гэтага Імаі падалася ў порна (спачатку софт, пасля хард), дзе і знайшла жыццёвае прызванне. «Пасля змены працы я пачала зарабляць як прэзідэнт буйной кампаніі — і калі шла на вечарыну, то без праблем пакідала ў клубе па 9 тысяч даляраў за ноч», — распавядала Мела, чаму не шкадуе пра адмову ад спартыўных перспектыў.

Джада Кай

Бацькі Мелісы Кармен Буланхагі — так выглядае сапраўднае імя дзяўчыны — паходзілі з Філіпінаў. Аднак спартсменка рабіла кар'еру ў Штатах, дзе з 2005 па 2010 гады займалася фігурным катаннем. Праз год пасля пачатку выступаў яна заваявала бронзу моладзевага першынства ЗША, пасля запальвала на этапах першынства ISU сярод «андараў», а пікам выступаў стала трэцяе месца на Nebelhorn Trophy. Потым жа дзяўчына вярнулася на гістарычную радзіму — і некалькі разоў трыумфавала на нацыянальных спаборніцтвах.

Джада Кай мае ў «партфоліа» супрацу з Reality Kings ды Brazzers. Фота: free-wallpapers.su

У порна Буланхагі падалася пасля таго, як фігурнае катанне выціснула з дзяўчыны ўсе сокі. З 2015-га яна паспрабавала сябе як вэбкам-мадэль, аднак багацця не зарабіла. Пасля чаго Джада Кай пераключылася на порна, і ў 2019-м падпісала першы кантракт з порнастудыяй. Зараз у яе «партфоліа» маюцца работы ў супрацы з вядомымі прадакшэнамі кшталту Reality Kings ды Brazzers.

Верона ван дэр Лер

Бадай, самая драматычная гісторыя. Галандская гімнастка яшчэ ў дзяцінстве сутыкнулася з аб'юзам ды сэксуальнымі дамаганнямі з боку трэнераў. Тым не менш яна здолела-такі дасягнуць пэўных поспехаў у спорце і заваяцваць шэраг медалёў на сур'ёзным узроўні кшталту срэбра на першынствах свету ды Еўропы. Пасля ж яе жыццё зацягнула ў вір драм, якія ўключылі ў сябе страту дома і існаванне на вуліцы без прытулку, турэмны арышт ды здымкі ў порна. Цягам васьмі гадоў разам з бойфрэндам экс-гімнастка здымала ХХХ-кантэнт — часцей эротыка, радзей хардкор альбо фетыш.

Сёння ван дэр Лер змагаецца з гвалтам у спорце, выступае як публічны спікер і плануе тэатральнае шоу. Здымкі ў порна Верона спыніла, аднак час ад часу практыкуе стрыптыз да бялізны ў прыватным акаўнце.

Клас
62
Панылы сорам
32
Ха-ха
13
Ого
7
Сумна
8
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру