Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел былі затрыманыя ў Брэсце.

Пракуроры хадайнічалі аб абвяшчэнні паказанняў абвінавачанага, сабраных да пачатку судовага разбору. Суд хадайніцтва задаволіў.

Такім чынам былі зачытаныя і паказанні Разановіча пра «падрыхтоўку тэрарыстычнага акту па ліквідацыі» Лукашэнкі. Нібыта пра такія планы Аўтуховіч распавядаў Разановічу.

«З мэтай звяржэння дзейнай улады неабходна здзейсніць падрыў борта самалёта №1 падчас узлёту або пасадкі. Для гэтай мэты трэба выкарыстоўваць ракету, як я зразумеў, ручны гранатамёт. Ён растлумачыў, што для гэтага патрэбны спецыяльна навучаны чалавек, які ўмее карыстацца падобнай зброяй. Таксама Аўтуховіч распавёў, што ракета каштуе дорага, але нейкі прадстаўнік з Амерыкі паабяцаў фінансавую дапамогу…»

Пасля зачытвання гэтых сведчанняў Разановіч адмовіўся ад дачы паказанняў.

— Не хачу адказваць на далейшыя пытанні, — «упэўнена прамовіў абвінавачаны пасля пачутага», піша «СБ».

Суд па справе Аўтуховіча пачаўся 18 мая ў гродзенскай турме. Яго судзяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па справе праходзяць 12 чалавек.

Дзяржаўныя СМІ: «Аўтуховіча могуць расстраляць». Ці праўда гэта?

Хто такі Мікола Аўтуховіч, якога затрымалі за «тэрарызм»? Яго біяграфіі хапіла б на дзесяцярых — вайна, бізнэс, палітыка, галадоўкі, турма

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
11
Ого
Сумна
1
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?