30 тысяч саджанцаў размяшчаюць на пяці гектарах пры дапамозе расадапасадкавай машыны. Кавуны ў «Рассвеце» вырошчваюць трэці год запар.
У гэтым сезоне эксперыментуюць з новым гатункам «раманза» — ён адрозніваецца знешнім выглядам і смакавымі якасцямі, высокай ураджайнасцю, прызначаны для працяглага захоўвання.
Спрыяльнай тэмпературай паветра для добрага паспявання кавуноў лічыцца 28-30 градусаў вышэй за нуль. Цяпер, каб кампенсаваць недахоп цяпла, расліны адразу ж пасля высадкі акуратна закрываюць спанбондам — да таго часу, пакуль яны адаптуюцца да новых кліматычных умоў, укараняцца і пойдуць у рост.





