«Палякі легалізуюцца ва Украіне як мяккая сіла з мэтай захопу тэрыторый. Акрамя таго, тыдзень таму на польскіх тэлеканалах мы чулі заявы аб гатоўнасці напасці на Беларусь. Нашыя беглыя заяўляюць, што па Мінску трэба ўдарыць з тэрыторыі Украіны. Ля тэрыторыі Беларусі праходзяць ваенныя вучэнні і нарастае кантынгент. Да межаў нашай краіны сцягваецца ўзбраенне», — заявіў Эйсмант.
«На фоне поспеху расійскай спецаперацыі на Захадзе расце істэрыка. У іх часта мяняюцца настроі: ад апатыі да гатоўнасці ўступіць ва ўзброены канфлікт. З гэтай нагоды мы чулі самыя розныя заявы».
Іван Эйсмант дадаў, што на Беларусь і Расію аказваецца магутны эканамічны ціск. «Такое адчуванне, што ад эканамічных санкцый пакуль больш церпяць еўрапейцы і амерыканцы. Мы змаглі пераарыентаваць экспарт, расіяне займаюцца імпартазамяшчэннем. Але небяспека, што мы будзем уцягнутыя ва ўзброены канфлікт, існуе», — сказаў кіраўнік БТРК.
«Учарашнія незразумелыя паводзіны ў Кіеве прэзідэнта Дуды». Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным абслугоўваў расійскую прапаганду па поўнай
Заявы Лукашэнкі пра Польшчу і Заходнюю Украіну: вось як гэта звязана з Херсонам





