Украінскі бензавоз на базе МАЗ-4371 «Карнет». Фота: autocentre.ua
Кампанія адзначае, што з моманту стварэння ТАА «УкрЄвроМАЗ» прадпрыемства пазіцыянавала сябе як монабрэндавую кампанію па продажы транспартных сродкаў Мінскага аўтамабільнага завода, а таксама тэхнікі на шасі МАЗ ад украінскіх вытворцаў. Але цяпер усё змянілася:
«Мы верым, што прадукцыя МАЗ яшчэ вернецца на рынак Украіны, а Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай краінай.
А пакуль гэта адбудзецца, мы прыступаем да новага этапу развіцця кампаніі — продажу тэхнікі ад «УкрЄвроМАЗ» на шасі еўрапейскіх вытворцаў. Так, сёння мы атрымалі набытае шасі Renаult D і ўжо думаем, якое абсталяванне на яго ўстанавіць», — пракаментавалі рашэнне ў кампаніі.





