Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Калі мужчыну затрымалі, ён ва ўсім прызнаўся і расказаў, што праязджаў міма Слуцка і вырашыў учыніць крадзеж на могілках. Ён абышоў магілы і забраў гранітныя лампадкі з трох пахаванняў. А потым перапрадаў гэтыя вырабы ў Магілёве.

Пра злачынства стала вядома, калі ў міліцыю звярнуліся сваякі, якія не знайшлі лампадак на двух помніках.

Цяпер мужчыне пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да 3 гадоў пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6