Фота: unsplash.com
Агенцтва Reuters паведамляе са спасылкай на неназванага чыноўніка ЕС, што перамовы аб нафтавым эмбарга працягнуцца заўтра днём, да пачатку саміту.
Адмову ад расійскай нафты адпярэчвае перш за ўсё Венгрыя, якая атрымлівае яе па трубаправодзе. Венгерскі ўрад сцвярджае, што ў выпадку эмбарга краіна панясе шматмільярдныя страты.
Паводле інфармацыі еўрапейскай прэсы, цяпер краіны ЕС абмяркоўваюць кампрамісную прапанову Францыі: забараніць імпарт расійскай нафты праз марскія парты, але пакуль пакінуць імпарт па трубаправодах.





