Дзяніс Шмыгаль

Дзяніс Шмыгаль

«Па розных ацэнках розных экспертаў, на сёння страчана ад 30% да 50% эканомікі. Прагноз падзення ВУП таксама складае 30—50%. У сярэднім каля 35% эканомікі сёння не працуе», — падкрэсліў украінскі прэм'ер.

Таксама Шмыгаль растлумачыў, што дзяржбюджэт выконваецца на ўзроўні 50-70% ад даваеннага. У той жа час «драматычна» выраслі выдаткі на сацыяльныя патрэбы, гуманітарныя патрэбы, на размініраванне. Паводле яго слоў, усё гэта ўтварае бюджэтны дэфіцыт у памеры 5 млрд даляраў штомесяц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?