Праваабаронцы пісалі, што да Сауціна «ўламілася ФСБ». Перад затрыманнем ён запісаў відэа і расказаў, што да яго «прыехалі паліцэйскія ў складзе крымінальнага вышуку».

Паводле інфармацыі Маскоўскай Хельсінскай групы, Сауціна змясцілі ў СІЗА «для выканання рашэння аб выдачы», насуперак прадпісанням Еўрапейскага суда па правах чалавека, які забараніў расійскім уладам выдачу актывіста ў Беларусь.

28 красавіка Сауціна вызвалілі з СІЗА ў Калінінградзе пад падпіску аб нявыездзе. Перад гэтым ён знаходзіўся ў СІЗА год, чакаючы экстрадыцыі. Паводле інфармацыі аднапартыйцаў, Сауцін праходзіў па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Канкрэтныя нумары артыкулаў не ўдакладняліся, але тры з іх былі нібыта знятыя ў выніку праверкі расійскім бокам.

Як аказалася, для Сауціна перадышка стала толькі часовай. Сучасная расійская сістэма настроеная на тое, каб выдаваць усіх затрыманых у Расіі беларускіх палітвязняў Лукашэнку, і збоі ў ёй калі і здараюцца, то толькі часовыя.

Чытайце таксама:

Беларускі сацыял-дэмакрат вызвалены з калінінградскай турмы. Лукашэнку яго не выдалі


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1