Пратакол на хлопца склалі за тое, што ва ўнутраным дворыку КДБ міліцыянт захацеў праверыць смартфон Дубскага «на наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў». Той нібыта адмовіўся і за гэтую адмову атрымаў суткі.

Арцём Дубскі — чалавек з даўняй апазіцыі рэжыму Лукашэнку, адзін з лідараў Маладога Фронту ў Асіповічах у другой палове 2010-х. Тады ж ён быў і палітвязнем, адбыўшы ў 2009—2010 гадах год у калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 2008 года і за тое, што пасля з'ехаў з краіны, каб не адбываць палітычнае пакаранне (першапачаткова быў асуджаны на 2 гады ўмоўна). Пасля вызвалення выехаў за мяжу, з 2011 года жыў у Польшчы.

Нядаўна Дубскі прыехаў з Польшчы ў Асіповічы, каб праведаць сваю сям'ю. 11 мая ён разам са сваякамі паехаў у Мінск, дзе былога палітвязня на выхадзе з ГЦ «На Нямізе» затрымалі і збілі «байцы ў масках».

Збіўшы, яго часова адпусцілі, загадаўшы на другі дзень з'явіцца на допыт. А тады ўжо забралі на 15 сутак.

Чытайце таксама:

Збіты сілавікамі Арцём Дубскі знаходзіцца на Акрэсціна за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Былы палітвязень Арцём Дубскі не выходзіць на сувязь пасля выкліку ў КДБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2