Матэвуш Маравецкі. Фота: Marcin Obara / PAP

Матэвуш Маравецкі. Фота: Marcin Obara / PAP

«Мы разумеем, што некаторыя краіны не маюць выхаду да мора і таму вымушаныя імпартаваць нафту толькі па нафтаправодах. Для іх у нас ёсць спецыяльныя рашэнні.

Але калі гэтыя краіны — у тым ліку Венгрыя, вядома — не пагодзяцца з гэтымі рашэннямі, то Польшча запатрабуе ўвядзення спецыяльнага інструмента выраўноўвання цэны, каб краіна, якая будзе даўжэй за іншых імпартаваць расійскую нафту, не мела магчымасці выкарыстоўваць гэта як перавагу ў канкурэнцыі з іншымі краінамі», — заявіў Маравецкі.

Пры гэтым Маравецкі адзначыў, што ўсё яшчэ верыць, што на гэтым саміце лідары ЕС змогуць дамовіцца пра нафтавае эмбарга.

«Неабходна, каб Пуцін бачыў, што мы не толькі адзіныя, але і цвёрда настроеныя на тое, каб гэтая вайна скончылася як мага хутчэй, і каб Украіна захавалася як свабодная, суверэнная і незалежная краіна», — сказаў польскі прэм'ер. 

Чытайце таксама: 

Орбан гатовы падтрымаць шосты пакет санкцый супраць Расіі, калі Венгрыю забяспечаць сыравінай

Краіны Еўрасаюза не здолелі дамовіцца адносна эмбарга на расійскую нафту. А саміт ЕС адбудзецца ўжо заўтра

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1