«Паглядзіце, якая якасць, больш за 100 гадоў праляжаў у зямлі і не рассыпаўся. Цяжкі, кілаграмаў з 300 важыць, з зямлі каўшом цягнулі, а потым з зяцем удвох ламамі ледзь перавярнулі», — кажа Іван.

Камень сапраўды масіўны. Адна таўшчыня — не менш за 30 см. Зверху адшліфаваны, на «падгалоўі» — прарэзы. Іван мяркуе, што калісьці на ім стаяў крыж.

Калі паглядзець на дату смерці, памерламу Аляксандру Макавельскаму было ад роду 15 гадоў, з жыцця сышоў у 1886 годзе, гэта значыць 136 гадоў таму. Цікава тое, што злева ад надпісу выбіты каталіцкі крыж, але само імя — дарэформеннае напісанне з цвёрдым знакам (ер) на канцы слоў.

Калі меркаваць па матэрыяле — нябожчык быў з заможнай сям'і, бо простыя людзі граніт са шліфоўкай сабе не дазволілі б — занадта вялікая раскоша. Пра гэта расказала навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава. Часцей за ўсё тады надмагіллямі служылі вялікія валуны або на магілах ставілі звычайныя драўляныя крыжы.

Застаецца загадкай, як камень апынуўся ў падворку Івана Доўжыка, бо мясцовасць тут багністая, ды і могілак паблізу няма і ніколі не было. Магчыма, камень некалі чамусьці не паставілі на магіле. Хоць Іван не выключае, што ў савецкія часы яго проста маглі вывезці з могілак, каб перарабіць для сваіх патрэб. Усё-такі граніт.

Іван працягвае беражліва захоўваць знаходку і хоча звярнуцца да святароў па параду, каб перавезці надмагілле на могілках. Благачынны цэркваў Вілейскай акругі, протаіерэй Вячаслаў Вабішчэвіч параіў гэта зрабіць, а пасля гатовы правесці ў тым месцы паніхіду. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру