Вашынгтонскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) у сваім штодзённым аналізе ходу канфлікту піша, што расійскія сілы, уключаючы чачэнскія падраздзяленні, кантралююць да 70% Севераданецка, а ўкраінская армія паступова адыходзіць з горада.

Эксперты IHS лічаць, што кінуўшы ўсе сілы на Севераданецк, Расія агаліла іншыя ўчасткі фронту і ў прыватнасці стварыла ўмовы для абмежаванага ўкраінскага наступу ў Херсонскай вобласці.

Там украінцы адціснулі расійскія войскі на ўсход ад ракі Інгулец і занялі паселішча Давідаў Брод (украінскі Генштаб не паведамляў аб вызваленні гэтага населенага пункта, але паведаміў пра расійскі авіяўдар па ім, што кажа пра тое, што расійскія войскі адтуль выйшлі).

Высновы ISW шмат у чым грунтуюцца на геалакацыі відэаматэрыялаў у сацсетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0