Кастынг пачнецца 14 чэрвеня а 12-й гадзіне.

Для адбору запрашаюцца прафесійныя артысты. Узроставая катэгорыя ад 21 да 70 гадоў. «Калі Вы таленавітыя і жадаеце працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны — прыходзьце! Прафесійная адукацыя і валоданне беларускай мовай — абавязкова!» — гаворыцца на сайце тэатра.

У жніўні 2020 года купалаўцы публічна асудзілі самавольства і гвалт сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў, пасля чаго быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. У знак салідарнасці з ім Купалаўскі тэатр пакінула большасць акцёраў і супрацоўнікаў (рэжысёры, рэдактары, адміністратары, музыканты аркестра ды інш.), амаль 60 чалавек. Частка з іх стварыла незалежную групу «Купалаўцы».

Цяпер на сайце тэатра пазначаная інфармацыя пра 26 акцёраў, мастацкім кіраўніком з'яўляецца Вольга Няфёдава. У рэпертуары тэатра шэсць спектакляў.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0