Вядома, што хлопец са жніўня 2021-га па студзень 2022 года ў доме сістэматычна наносіў пабоі пяцігадовай дзяўчынцы. Ён біў яе рукамі, рэменем, штурхаў яе, хапаў за рукі, за шыю, біў галавой аб сцяну. Пры гэтым мужчына ўсведамляў, што ў сілу фізічнага і псіхічнага развіцця дзіця не можа яму супрацьстаяць, але працягваў збіваць, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.

На шчасце, істотных цялесных пашкоджанняў (цяжкіх альбо менш цяжкіх) дзяўчынка не атрымала.

Мужчына прызнаны вінаватым у катаванні паводле ч. 2 арт. 154 КК. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4