Дзяўчат абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».
Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.
Да суда дзяўчыны ўтрымліваліся ў СІЗА №1 Мінска.
Студэнткі Яна Барысовіч і Таццяна Барысовіч былі затрыманыя 22 лютага 2022 года, калі ў кватэру, дзе яны жылі з маці, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з ператрусам.
Яна Барысовіч — студэнтка біялагічнага факультэта МДУ, Таццяна Барысовіч навучаецца ў музычным каледжы.
Вядома, што іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў адной з акцый пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля выбараў 2020 года.
Суд прызнаў абедзвюх вінаватымі і асудзіў Таццяну Барысовіч да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, Яну Барысовіч на два з паловай гады.
Удакладненне. У перашапачатковай публікацыі мы паведамілі, што Яне Барысовіч прысудзілі тры гады калоніі. «Вясна» паведаміла, што інфармацыя была памылковай, дзяўчына атрымала «хімію» і цяпер на волі да ўступлення прысуду ў сілу.





