Аднак перамога ў ім не гарантуе прамога выхаду на мундыяль. Пераможца сённяшняга двубою праз некалькі дзён згуляе супраць Уэльса. І толькі яго пераможца паедзе ў лістападзе ў Катар.

«Матч у Шатландыі — гэта надзея краіны. Паездка на чэмпіянат свету цяпер вельмі важная для Украіны. Матывацыя неверагодная», — сказаў галоўны трэнер украінцаў Андрэй Шаўчэнка.

«Варта адкласці вынік і засяродзіцца на гульні. Нам трэба гуляць для заўзятараў, для ўсёй Украіны, для тых, хто дома, для тых, хто абараняе краіну, для тых, хто пакінуў краіну. Ведаю, што стадыён будзе перапоўнены. Шатландцы і ўкраінцы будуць балець за свае зборныя. Я веру, што мы можам перамагчы, а затым абыграць Уэльс і выйсці на чэмпіянат свету. Гульцы ведаюць, што ім трэба рабіць. Няма неабходнасці ўплываць на футбалістаў, нешта ім казаць. Яны дасведчаныя гульцы і выдатна ўсё разумеюць», — мяркуе Шаўчэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру