У РНПЦ забралі трох дактароў з 1-й артапедыі. У тым ліку і загадчыка аддзялення Цімафея Талаку. Яго паставілі загадчыкам нядаўна — на месца доктара, якога раней затрымалі. 

«Аддзяленне ў выніку зачыненае», — кажуць «Нашай Ніве» знаёмыя з сітуацыяй.

Арыштавалі таксама доктара Эдуарда Вееўніка з прыватнага цэнтра «Мерсі». Цікава, што гэтую клініку звязваюць з сям'ёй Лукашэнкі.

Імёны двух другіх дактароў з РНПЦ, па якіх сёння прыйшлі, паведамляла «Зеркала». Гэта Андрэй Самусёў і Алег Трафімаў.

«Справа траўматолагаў»: некалькі чалавек пасля кампенсацыі «шкоды» выйшлі з СІЗА, працаваць іх адпраўляюць у прыёмныя пакоі

«Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5