Мікалай Аўтуховіч у клетцы на судзе

Вядома, што ў Сяргея Разановіча цукровы дыябет. Палітвязень ужо некалькі дзён скардзіцца на стан здароўя. У мінулую пятніцу, калі ў судзе перайшлі да допыту Сяргея, ён стаў адчуваць сябе вельмі дрэнна, таму перапынак у судзе абвясцілі раней, чым звычайна — у 16:00.

Таксама паведамляюць, што і ў Мікалая Аўтуховіча абвастрыліся праблемы са спінай, і ён увесь час адчувае моцны боль. Гэта звязана з клеткай-«стаканам», у якой яго штодзённа ўтрымліваюць амаль тры тыдні. У «стакане» амаль няма месца, а сядзець можна толькі на вузкай лаўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру