У прыватнасці, Будапешт настойвае на выключэнні з санкцыйнага пераліку кіраўніка патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Раней падчас перамоваў лідараў ЕС імя патрыярха не гучала.
Акрамя таго, Венгрыя таксама заявіла пра «дробныя тэхнічныя пытанні», звязаныя з увядзеннем частковага эмбарга на расійскую нафту.
У выніку, як канстатуюць суразмоўцы Bloomberg, час зацвярджэння шостага санкцыйнага пакета ЕЗ застаецца незразумелым. Раней прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што працэс ухвалення шостага санкцыйнага пакета супраць Расіі завершыцца ў сераду або чацвер.
Яшчэ раней прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан папярэджваў, што Венгрыя не падтрымае ўключэнне ў санкцыйны спіс духоўных асоб, бо гэта «закране пытанне рэлігійнай свабоды венгерскіх суполак, якая з'яўляецца свяшчэннай і недатыкальнай».
Колькасць праваслаўных вернікаў у Венгрыі складае ў лепшым выпадку 10—15 тысяч чалавек, гэта недзе каля 0,15% насельніцтва.





