Расійскія салдаты, захопленыя ў палон каліноўцамі
Каліноўцы распавядаюць, што змусілі расіян адступіць і пакінуць адну са сваіх пазіцый.
Беларускія байцы захапілі ў палон траіх расійскіх вайскоўцаў. Больш падрабязнасцяў пра гэты бой і палоненых чакаем неўзабаве.
Вось першае відэа:
Усяго з 24 лютага загінула шэсць байцоў-беларусаў, якія абараняюць незалежнасць Украіны. Трое з іх ваявалі ў складзе Батальёна Каліноўскага, які ў другой палове мая быў ператвораны ў полк. Яшчэ некалькі байцоў былі параненыя, у тым ліку Дзяніс Урбановіч перажыў моцную кантузію.
Чытайце таксама: Фарміруюцца дзве беларускія ўзброеныя групы, якія бачаць сваёй мэтай вызваленне краіны





