Пад забарону трапілі наступныя тавары:
- мікрапрацэсары або мікрасхемы з узроўнем хуткадзейнасці 5 гігафлопс і вышэй, а таксама разраднасцю доступу 32 біты і больш;
- мікрасхемы з больш як 144 кантактамі;
- абсталяванне для аптычнай і рэнтгенаўскай літаграфіі;
- сканеры;
- электронна-сканавальныя мікраскопы для аўтаматычнай праверкі мікрачыпаў.
Беларусь патрапіла пад гэтыя санкцыі для таго, каб не дапамагала Расіі іх абыходзіць.
Для Тайваня паўправадніковае абсталяванне з'яўляецца асноўнай катэгорыяй экспарту. У 2021 годзе на яго прыпадала 32% ад агульнага экспартнага аб'ёму.
Чытайце таксама:
ЗША гатовыя абараняць Тайвань вайсковым шляхам
Для гэтай азіяцкай краіны вельмі важны вопыт украінскага супраціву. Вось чаму





