Гродна дазволіла вывозіць забароненыя тавары ў Польшчу і Літву да канца года
Гродзенскі аблвыканкам вызначыў, што забарона на вываз з Беларусі за межы ЕАЭС тавараў для асабістага карыстання згодна з дадаткам да пастановы Саўміна ад 12 красавіка N224 не распаўсюджваецца на тавары пры вывазе фізічнымі асобамі ў Польшчу і Літву.
Гэта ўжо другое такое рашэнне аблвыканкама.
Першае было прынята ў красавіку і дзейнічала па 16 мая. Цяперашняе рашэнне гарадзенцаў датаваны 31 мая, уступае ў сілу з 3 чэрвеня і дзейнічае па 31 снежня.
Нагадаем, у 2022 годзе ўрад РБ увёў абмежаванні на вываз з Беларусі асобных відаў харчовых тавараў. У пачатковы пералік увайшлі мука, крупы, цукар, соль, макароны, алей і кансервы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ