Уначы быў абстраляны Харкаў, адзін са снарадаў трапіў у школу
У ноч на 2 чэрвеня расійскія войскі абстралялі Харкаў і вобласць. Адзін са снарадаў трапіў у школу, у выніку загінула жанчына.
Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Па яго словах, пацярпела школа ў Салтаўцы.
У выніку пападання ў будынак адзін чалавек быў паранены.
Усяго за суткі ў Харкаўскай вобласці былі параненыя восем мірных жыхароў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ