Гэта будзе спрыяць зніжэнню колькасці гэтых жывёл, а значыць, дапамагаць у барацьбе з распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней. Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР) Ігар Шуневіч па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку, піша БелТА.

На думку Ігара Шуневіча, меры па барацьбе з афрыканскай чумой свіней былі эфектыўныя толькі на пачатковым этапе. А зараз наспела неабходнасць змяніць падыходы, знайсці больш дзейсныя метады для дэпапуляцыі гэтага віду жывёл. Дарэчы, неабходнасць зніжэння колькасці дзікоў ніхто не ставіць пад сумнеў.

«Была прапанавана іншая схема, якая заключаецца ў тым, каб не закопваць у зямлю дзіка, а дазволіць паляўнічым здабываць яго і выкарыстоўваць у асабістых мэтах, купляючы яго ў дзяржавы па мінімальнай цане, — растлумачыў старшыня БТПР. — Кіраўнік дзяржавы падтрымаў такую прапанову і даў адпаведныя распараджэнні, каб змяніць алгарытм здабычы і вымання дзіка на падставе нашых прапаноў».

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0