ЧП «Гомель»

ЧП «Гомель»

Гамяльчанцы ў «Беларусбанку» выдалі пластыкавую карту з літарай Z на адным баку. «На пытанне, ці можна мне карту з іншым дызайнам, супрацоўніца банка сказала, што кіраўніцтва банка дало ўказанне выдаваць выключна з такім», — распавяла яна.

Мяркуючы па фота, гэта картка клуба «Z-клас», якую «Беларусбанк» увёў у абарот у верасні мінулага года. Такія карты выпускаюцца для школьнікаў. У банку не тлумачаць, чаму яны называюцца менавіта так.

Але мяркуючы па тым, што карты выпускаюць для дзяцей ад 6 да 18 гадоў, хутчэй за ўсё, гэта адсылка да пакалення Z, прадстаўнікі якога народжаныя паміж 1995 і 2010 гадамі. Раней у банку тлумачылі, што «з падзеямі ва Украіне яе назва не можа быць звязаная».

Журналіст звярнуўся ў банк як кліент. Там кажуць, што пры замове карткі гэтага клуба можна выбраць адзін з двух дызайнаў: выяву ракеты або літару Z. Але ўжо атрыманую карту замяніць на іншы дызайн бясплатна нельга. «Карту можна вярнуць у банк і аформіць заяву на выпуск новай карты» — растлумачылі ў банку. Выпуск карты каштуе 10 рублёў.

Літары Z, V і O выкарыстоўваюць расіяне ў вайне супраць Украіны. У прыватнасці такія белыя літары можна ўбачыць на расійскай ваеннай тэхніцы, якая была заўважаная і на тэрыторыі Беларусі. Іх таксама актыўна выкарыстоўвае расійская прапаганда. А ў Беларусі літара Z нярэдка бачная на пакаянных відэа, апублікаваных у телеграм-каналах сілавікоў.

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
57