Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

У лісце Ціханоўская напісала, што адмена санкцый прынясе Пуціну і Лукашэнку фінансавую перадышку і фальшывае адчуванне перамогі.

Гэта ўмацуе іхную перакананасць, што гвалт акупляецца і прывядзе да новых рэпрэсій у Беларусі і большай агрэсіі ва Украіне.

Ціханоўская мяркуе, што блакада ўкраінскіх партоў павінна быць неадкладна знятая. Менавіта гэта, а не паслабленне санкцый, забяспечыць доступ украінскага збожжа на сусветныя рынкі.

Таксама яна адзначае, што пазіцыя ААН павінна быць выразна сфармуляваная: трэба аказваць ціск на Расію, а не на Украіну і на беларускі народ цаной іх бяспекі і будучыні як незалежных і суверэнных краін.

Лукашэнка, на думку Ціханоўскай, страціў здольнасць прымаць суверэнныя рашэнні, яго не лічаць мінімальна надзейным бокам для заключэння пагадненняў. Ён страціў суб'ектнасць, не гаворыць і не дзейнічае ад імя беларускага народа.

Таму замест таго, каб здымаць санкцыі з Лукашэнкі, іх, наадварот, неабходна ўзмацніць, пашырыць іх межы і палепшыць іх выкананне.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4