«У выпадку, калі гэтыя віды ўзбраенняў будуць выкарыстаныя супраць расійскіх тэрыторый, ва Узброеных сілаў нашай краіны не застанецца іншага выбару, акрамя як дзейнічаць на паражэнне цэнтраў прыняцця рашэнняў», — сказаў Мядзведзеў.

І падкрэсліў: «Усім зразумела, што гэта за цэнтры — гэта і Міністэрства абароны, і Генштаб, і ўсё што заўгодна».

Прытым гэтыя цэнтры, на думку Мядзведзева, «знаходзяцца нават не на тэрыторыі Кіева. Таму гэта, безумоўна, пагроза, якую трэба будзе ўлічваць».

Па сутнасці гэта можна ўспрымаць як чарговае застрашванне свету з боку Крамля прымяненнем ядзернай зброі, і не толькі тактычнай. 

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28