Адносна контрнаступлення на Херсоншчыне, то, паводле Арастовіча, украінскія войскі сваімі дзеяннямі перадусім імкнуліся сарваць наступленне ворага і дзеля таго пераправіліся праз раку Інгулец:

«Украінскія войскі фарсіравалі раку, стварылі плацдарм, далей усе чакалі ад іх поспеху, але так не бывае. Расійскае камандаванне перакінула туды свае часткі і пайшло тараніць гэтыя плацдармы», — сказаў Арастовіч, дадаўшы, што УСУ хоць і панеслі страты, але разграмілі батальённа-тактычную групу РФ «у нуль».

Зараз, паводле яго, УСУ адышлі на свае ранейшыя пазіцыі, контрнаступленне пад Херсонам, такім чынам, завершана.

Што да Севераданецка, то, на думку Арастовіча, хутчэй за ўсё ўкраінцы не змогуць яго адбіць нават нягледзячы на той поспех, якога яны сёння дамагліся, нанёсшы акупантам сустрэчны ўдар:

«Акупанты ўжо паспелі заявіць, што Севераданецк узяты, здаўся і г. д. Сёння з раніцы ўжо нанеслі сустрэчны ўдар. Зараз ідуць баі, мы адбілі некалькі вуліц, контратакуем, узялі палонных. Прычым наступ вядзецца так, што расійскія войскі нясуць вялікія страты. Проста кажучы, ім далі ўцягнуцца ў Севераданецк, у пастку такую. Зрабілі пастку і ўлупілі».

«Але гэта не значыць, што мы адаб'ём Севераданецк. Хутчэй за ўсё не адаб'ём… Але гэта быў сур'ёзны тактычны ход, пра які мы яшчэ скажам пазней», — адзначыў Арастовіч.

Клас
29
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1