Фота: Pixabay.com

Фота: Pixabay.com

У спісе яно пазначана як «Joint Stock Company Eleron». Гаворка ідзе пра АТ «ФЦНІВТ «СНПА «Элерон».

Як паказана на сайце прадпрыемства, гэта інжынірынгавая кампанія ў складзе ядзернага зброевага комплексу карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам».

Пазначана, што «Элерон» маюць у сваім складзе прадстаўніцтва ў Беларусі, якое размешчанае на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы, але юрыдычны адрас — у Мінску.

Акрамя таго, у санкцыйны спіс ЗША патрапілі цэнтральнае канструктарскае бюро марской тэхнікі «Рубін», «Авіяцыйны комплекс імя С. В. Ільюшына», «Доследна-канструктарскае бюро імя А. С. Якаўлева» і іншыя расійскія кампаніі.

«Гэтыя юрыдычныя асобы дзейнічаюць супраць інтарэсаў нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША», — гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, 8 мая ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 13 беларускіх вайсковых службовых асоб, 20 красавіка — у дачыненні да 17 грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да рэпрэсій у краіне. 1 красавіка ў санкцыйны спіс ЗША ўнеслі КДБ Беларусі, спецпадраздзяленне «Альфа», унутраныя войскі, авіярамонтны завод у Баранавічах і 140-ы рамонтны завод, завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення, прадпрыемства «Агат», БелОМА, Мінскі завод колавых цягачоў, авіякампанію «Трансавіяэкспарт» і іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?