Як адзначаецца ў паведамленні AST, для зніжэння залежнасці ад расійскай энергасістэмы рынак электраэнергіі краін Балтыі з 1 чэрвеня злучаны толькі з Польшчай і Скандынавіяй. Адной з прычын такога рашэння ў AST назвалі праблемы з плацяжамі, бо некалькі банкаў, праз якія раней пераводзіліся грошы ў РФ, цяпер апынуліся пад санкцыямі. Акрамя таго, краіны Балтыі не жадаюць здзяйсняць плацяжы расійскім кампаніям.

Паводле Elering, прынятыя меры знізяць залежнасць энергасістэм краін Балтыі ад рэзервовых магутнасцяў у РФ, якія задзейнічаюцца ў перыяды пікавай нагрузкі. Раней Эстонія, Латвія і Літва выкарыстоўвалі для забеспячэння стабільнай працы электрасеткі ў тым ліку паслугі расійскай энергакампаніі «Інтэр РАТ», але ў далейшым будуць карыстацца толькі рэзервовымі магутнасцямі, размешчанымі ў краінах Балтыі і Паўночных краінах.

Энергасістэма краін Балтыі захавае фізічнае падключэнне да расійскай сістэмы да сінхранізацыі з еўрапейскай энергасістэмай, якая павінна адбыцца да 2025 года.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0