Нагадаем, што бойка адбылася 19 чэрвеня 2020 у Маладзечне, і гэта быў першы палітычна матываваны прысуд за падзеі 2020 года. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі №2.
Цяпер Паўла будуць судзіць па артыкуле 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Раней праваабаронцам стала вядома пра ціск адміністрацыі калоніі на Пяскова — яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА.
Суд адбудзецца ў дзень нараджэння Паўла — 14 чэрвеня. Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін.
Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці і павіншуйце з днём нараджэння: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Павел Андрэевіч Пяскоў.





