Інфармацыя пра адключэнне ад SWIFT Банка развіцця Беларусі — падобна, няправільная трактоўка.
Санкцыі таксама прадугледжваюць адключэнне ад SWIFT расійскіх Сбербанка, Рассельгасбанка і Маскоўскага крэдытнага банка.
ЕС адмовіцца ад імпарту расійскай нафты за шэсць месяцаў, а ад імпарту нафтапрадуктаў за восем месяцаў. Але гэта тычыцца толькі перавозак морам. На трубаправодную нафту санкцыі пакуль не накладваюцца.
Акрамя таго, санкцыі ЕС прадугледжваюць забарону на вяшчанне тэлеканалаў «Расія» «РТР/РТР Планета», «Расія 24», «ТВ Цэнтр — міжнародны». Іх супрацоўнікі пры гэтым змогуць працягнуць працу на тэрыторыі ЕС, гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.





